BE RU EN

«Атлас» у агні: Нафтабаза расейцаў палае другі дзень пасля ўдару

  • 30.11.2024, 10:55

Відаць два буйныя агмені загарання.

Нафтабаза «Атлас» у Растоўскай вобласці, якая выконвае ключавую ролю ў забеспячэнні акупацыйнага войска РФ, палае ўжо другі дзень пасля ўдару. Патушыць узніклы пажар не атрымліваецца. У сеціве з'явіліся кадры з месца здарэння, паведамляе «Дыялог.UA».

«Атлас» знаходзіцца недалёка ад расейскага горада Каменск-Шахцінск у Растоўскай вобласці. У ноч на 29 лістапада нафтабаза была атакаваная групай ударных БПЛА, у выніку чаго там узнік моцны пажар. На стан раніцы 30 лістапада аб'ект па-ранейшаму гарыць. Там відаць два буйныя агмені загарання.

Адзначым, што пажар на нафтабазе з`яўляецца адным з самых складаных і небяспечных відаў пажараў. Рэч у тым, што нафтапрадукты лёгка загараюцца і гараць з высокай тэмпературай. Агонь можа хутка распаўсюджвацца па паверхні вадкасці, перакідвацца на суседнія рэзервуары і аб'екты інфраструктуры. Нафтапрадукты хутка выпараюцца пры высокіх тэмпературах, утвараючы гаручую сумесь з паветрам. Гэта значна ўскладняе тушэнне, бо агонь можа ўспыхваць зноў і зноў нават пасля таго, як падавалася, што пажар патушаны.

Акрамя таго, для тушэння пажараў на нафтабазах патрабуюцца спецыяльныя пажарныя каманды, здольныя эфектыўна спыняць гарэнне нафтапрадуктаў. Звычайная вада для гэтых мэтаў непрыдатная, бо яна можа спрыяць распаўсюджванню агню.

Нафтабаза «Атлас» – гэта стратэгічна важны аб'ект для расейскай ваеннай лагістыкі. Яна выковнае ключавую ролю ў забеспячэнні нафтапрадуктамі расейскіх узброеных сілаў, асабліва ў рэгіёнах, якія мяжуюць з Украінай.

Апошнія навіны