ГУВ падбіла адразу тры РЛС расейцаў у Крыме
- 30.11.2024, 11:30
Украінскія выведнікі раскрылі дэталі аперацыі.
Украінскія выведнікі падбілі адразу тры радыёлакацыйныя станцыі (РЛС) акупантаў. Аперацыя была праведзеная ў Крыме 29 лістапада.
Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУВ.
«29 лістапада 2024 года ў выніку аперацыі ГУВ МА Украіны ў часова акупаваным Крыме нанесеныя паспяховыя ўдары па дарагіх радыёлакацыйных комплексах Расеі», – гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак выведнікаў, падбітыя:
РЛС «Каста-2Е2» – 1 шт;
РЛС «Падлёт» – 2 шт.
У ГУВ канстатуюць, што агнявая праца па ваенных аб'ектах расейскіх акупантаў прадаўжаецца.