BE RU EN

ДАІ паказала відэа з ласём, які «ажыў» пасля сутыкнення з машынай пад Менскам

  • 30.11.2024, 12:51

Жывёла стаіць у шоку.

Беларус патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што на адной з дарог у Менскім раёне збіў лася. Аднак патруль, які прыехаў на месца, выявіў, што жывёла «ажыла» і стаіць «у шоку» на краі праезнай часткі, піша «Тэлеграф».

«Добры дзень, ад Сёмкавага Гарадка, пад’язджаючы да Прыморскага [Менскі раён Менскай вобласці], лось выскачыў на дарогу. Збіў лася», – заявіў кіроўца, патэлефанаваўшы на тэлефон 102.

Аднак інспектары ДПС, якія прыбылі на месца, знайшлі жывое ласяня.

«Ласяня ажыло, стаіць у шоку на краі дарогі», – паведамілі яны.

Паводле інфармацыі ДАІ, «бачных пашкоджанняў» у жывёлы не было. Але сыходзіць яна з дарогі не хацела, таму супрацоўнікі самі адвялі яе ў лес і пачакалі, пакуль ласяня не ўцякло.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што кіроўцам «варта ўважліва прыгледзецца да дарожнага знака "Дзікія жывёлы", асабліва з надыходам сутоння, у начны або ранішні час».

Апошнія навіны