Прэм'ер-міністр Польшчы паказаў пабудаваны ўчастак «Усходняга шчыта» на мяжы з РФ
- 30.11.2024, 16:33
«Я адчуў сябе ў сапраўднай бяспецы», заявіў Дональд Туск.
Польскі прэм'ер-міністр Дональд Туск наведаў участак мяжы з РФ, дзе ўладкавалі адзін з участкаў фартыфікацыйных умацаванняў "усходні шчыт".
Як адзначыў польскі прэм'ер у сацсетцы Х, першы ўчастак "Усходняга шчыта" на мяжы з Расеяй ужо цалкам гатовы.
"Падчас сустрэчы з жаўнерамі за 200 метраў ад мяжы я адчуў сябе ў сапраўднай бяспецы", - напісаў ён.
Падчас візіту Туск таксама заявіў, што захады для ўладкавання ўсходняй мяжы Польшчы "з'яўляюцца інвестыцыяй у мір".
Ён адзначыў, што "чым лепш будзе ахоўвацца польская мяжа, тым цяжэй будзе дабрацца да яе тым, хто мае дрэнныя намеры".
Адзначым, што праект "усходні шчыт", які прадугледжвае будаўніцтва ўмацаванняў на мяжы Польшчы з Беларуссю і Расеяй, анансавалі ў траўні.
У Міністэрстве абароны Польшчы казалі, што ў рамках праграмы "усходні шчыт" міністэрства плануе закупіць цяжкую інжынерную тэхніку на суму да 600 млн злотых.