Якую дарагую і рэдкую тэхніку расейцаў знішчылі УСУ за месяц
- 30.11.2024, 17:09
У спісе - "Трыумф" і "Заапарк".
Сілы абароны Украіны ў лістападзе знішчылі нямала дарагой і рэдкай тэхнікі ворага. Між іншым, знішчаны некалькі тыпаў зенітных комплексаў і РЛС, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу Мінабароны Украіны.
Адзначаецца, што ў пачатку месяца ўкраінскія аператары дронаў уразілі пускавую ўстаноўку ЗРК "Бук-М2" на гусенічным шасі. Падчас баявой працы гэты ЗРК можа паражаць цэлі як у складзе зенітнага ракетнага комплексу пры цэлеўказанні ад каманднага пункта, так і аўтаномна ў загадзя вызначаным сектары.
Таксама 16, 19 і 29 лістапада воіны пабілі яшчэ тры расейскія ЗРК "Бук" розных мадыфікацый.
Украінскія абаронцы знішчылі зенітна-ракетны комплекс "Тор". Гэта наземны двайнік расейскага ЗРК "Кінжал" марскога базавання.
У гэтым месяцы абаронцы ўдарылі па двух цяжкіх агнямётных сістэмах залпавага агню ТГС-1А «Санцапёк».
Акрамя таго, у лістападзе УСУ пашкодзілі расейскі комплекс радыёэлектроннай барацьбы «Барысаглебск-2». Гэта сістэмы сувязі і кіравання тактычнага звяна, у тым ліку спадарожнікавыя.
Падчас адбіцця штурму на Данецкім кірунку ўкраінскім воінам удалося на працягу дня пашкодзіць сем расейскіх БМД-4 з экіпажам і дэсантам. БМД-4 - гэта найноўшая версія баявых машын дэсанта расейскага войска.
Падраздзяленні УСУ таксама нанеслі ракетны ўдар па месцы разгортвання дарагога расейскага зенітнага ракетнага комплексу С-400 «Трыумф». Была ўражана радыёлакацыйная станцыя. У Мінабароны падкрэсліваюць, што на радыёлакацыйнай функцыянале станцыі завязана баявая работа іншых складальнікаў ЗРК.
У Крыме разведчыкі знішчылі два расейскія радыёлакацыйныя комплексы «Падлёт».
У пераліку важных цэляў таксама расейская РЛС "Заапарк" і маларухомая радыёлакацыйная станцыя "Каста 2Е2".
Паводле звестак Генштаба УСУ, Расея страціла больш за 740 тысяч жаўнераў з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. За мінулыя дні ўкраінскія воіны ліквідавалі 1740 расейцаў.