У Беларусь завезлі дзікіх коней
- 4.11.2024, 10:41
Іх паселяць у абалоне Заходняй Бярэзіны.
Колькасць тарпанападобных коней у Беларусі павялічваецца. Чарговую "партыю" завезлі з Расеі. Гэтым разам у Беларусь завезлі 30 тарпанаў. Жыць яны будуць у абалоне Заходняй Бярэзіны ў Налібацкай пушчы. Гэтае месца абранае не выпадкова. Цяпер ідзе актыўная работа для аднаўлення біялагічнай разнастайнасці лясных і лугавых экасістэм ракі. Рассяленне там дзікіх коней — значны крок у гэтай справе.
Як расказалі ў Мінлясгасе, тарпаны павінны "расчысціць" працэс бур'янізацыі абалоны ракі і зрабіць яе прыдатнай для пражывання мноства жывёлін.
Першыя тарпаны з'явіліся ў Налібацкай пушчы ў 2019 годзе. Паўтары сотні жывёлін тады прывезлі з запаведніка ў Нідэрландах.