BE RU EN

Сталі вядомыя драбніцы затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні

  • 4.11.2024, 11:25

Частка людзей знаходзіцца за кратамі.

Праваабаронцам стала вядома, што ў рамках зачышчэння 31 кастрычніка і 1 лістапада да шэрагу людзей па ўсёй краіне прыходзілі супрацоўнікі КДБ у межах крымінальнай справы, заведзенай паводле артыкулу 357 КК (змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), піша «Вясна».

Частка людзей знаходзіцца за кратамі, частка — выйшла на волю ў якасці сведак у крымінальнай справе.

Вядома, што некаторым затрыманым задавалі пытанні аб дваровых суполках, якія былі надта папулярныя ў паслявыбарныя часы.

Апошнія навіны