Лукашэнка змяніў кіраўніцтва двух ключавых прадпрыемстваў
- 4.11.2024, 12:07
Аб далейшым лёсе аднаго з адстаўнікоў не паведамляецца.
Лукашэнка змяніў кіраўніцтва "Белнафтахіма" і "Беларуськалія". Ён даў згоду на прызначэнне новых дырэктараў.
Як паведамілі ў ягонай прэс-службе, старшыня канцэрна “Белнафтахім” Андрэй Рыбакоў працягне працу ў якасці гендырэктара “Беларуськалія”.
Нагадаем, дагэтуль “Беларуськалій” узначальваў Іван Галаваты, пра ягоны далейшы лёс у паведамленні нічога не гаворыцца.
На месца Рыбакова ў "Беннафтахім" прыйдзе Ілля Ікан, які ўзначальваў ААТ "Полацк-Шкловалакно".