Белы дом і рэзідэнцыю Гарыс агарадзілі металічнымі загародкамі
- 4.11.2024, 14:10
На выпадак беспарадкаў.
У раёне Белага дома, Капітолія і рэзідэнцыі віцэ-прэзідэнткі Камалы Гарыс у Вашынгтоне з'явіліся новыя загароды на выпадак магчымых беспарадкаў у бліжэйшыя дні на фоне выбараў.
Пра гэта паведамляе выданне The Washington Post.
Сакрэтная служба ўзвяла металічныя агароджы вакол комплексу Белага дома і Міністэрства фінансаў, а таксама прылеглых частак плошчы Лафает, Ваенна-марской абсерваторыі і дома Гарыс у акрузе Калумбія. У раёне Капітолія таксама ўстаноўленыя часовыя бар'еры.
У сакрэтнай службы таксама ёсць планы аб мерах бяспекі за межамі канферэнц-цэнтра ў Вест-Палм-Біч у Фларыдзе, дзе былы прэзідэнт Дональд Трамп будзе праводзіць мерапрыемства ў ноч выбараў.
Гарыс правядзе ноч выбараў у сваёй альма-матэр, універсітэце Говарда ў Вашынгтоне. Дэпартамент паліцыі Вашынгтона паведаміў у нядзелю, што там будуць перацяты вуліцы, не будзе зон для паркоўкі і транзітных аб'ездаў у прылеглых раёнах.
Афіцыйныя асобы заявілі, што пакуль няма ніякіх пагроз для Вашынгтона напярэдадні выбараў. Але мясцовыя жыхары рыхтуюцца да патэнцыйных беспарадкаў незадаволеных вынікамі выбараў, а агароджу і фанера на вокнах нагадваюць пра прэзідэнцкія выбары 2020 года і напад на Капітолій 6 студзеня.