BE RU EN

У Літве прапанавалі забараніць службу ў войску асобам з грамадзянствам Беларусі

  • 4.11.2024, 15:13

І РФ.

У Літве зарэгістраваныя папраўкі да закона аб вайсковай службе. Яны мяркуюць, што асобы, якія маюць грамадзянства краін, выезд у якія забаронены ўрадам, не будуць дапускацца да прафесійнай вайсковай службы, да службы ў Добраахвотніцкіх сілах УС, а таксама да іншых форм добраахвотнай і абавязковай вайсковай службы. Пра гэта паведамляе LRT.

Да такіх краін зараз належаць Расея, Беларусь і Кітай. Папраўкі падрыхтаваныя міністрам абароны Лаўрынасам Кашчунасам разам з камітэтам Сэйма ў нацыянальнай бяспецы і абароне.

Яны таксама мяркуюць, што літоўскія грамадзяне, якія атрымалі грамадзянства гэтых краін, будуць звольненыя са службы.

Папраўкі яшчэ трэба будзе разгледзець у Сэйме.

Апошнія навіны