УСУ знішчылі штурмавую калону расейцаў пад Курахавам
- 4.11.2024, 17:36
Ліквідавалі 20 акупантаў, якія пайшлі ў атаку на матацыклах.
Байцы дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных сіл Украіны знішчылі штурмавую калону расейскіх акупантаў, якія на дзесяці матацыклах паспрабавалі прарвацца ў горад Курахава Пакроўскага раёна Данецкай вобласці.
Пра гэта ў сваім Тэлеграм-канале «Афіцэр» паведаміў блогер і лейтэнант Узброеных сіл Украіны з пазыўным «Алекс», спасылаючыся на баявых таварышаў:
— На Курахава з боку Максімільянаўкі быў мотапяхотны штурм: дзесяць матацыклаў, па два чалавекі на кожным. На шчасце, усе яны былі "абнуленыя" дзякуючы ўзаемадзеянню розных агнявых сродкаў дэсантуры, але спробы ўварвацца ў горад акупанты не пакідаюць.