Грузінская апазіцыя пачала мітынг пад парламентам
- 4.11.2024, 19:27
Апазіцыянеры павінны аб'явіць план дзеянняў.
У Тбілісі перад будынкам парламента распачалася акцыя пратэсту, арганізаваная апазіцыйнымі партыямі.
Пра гэта паведамляе "Навіны-Грузія".
Перад будынкам парламента Грузіі пачаўся мітынг апазіцыйных палітычных сілаў, якія павінны абвясцціць свой план дзеянняў пасля таго, як заявілі аб маштабных фальсіфікацыях на парламенцкіх выбарах. Пратэстанты прыйшлі туды шэсцем ад Вакзальнай плошчы.
Гэта другая акцыя пратэсту апазіцыі пасля парламенцкіх выбараў 26 кастрычніка, па выніках якіх кіроўная партыя "Грузінская мара" заявіла аб сваёй перамозе. Першы мітынг адбыўся 28 кастрычніка, пасля таго, як Цэнтрвыбаркам абвясціў папярэднія вынікі.