Украіна можа атрымаць батарэю NASAMS ад Канады да канца года
- 4.11.2024, 20:01
Яе замовілі яшчэ ў 2023 годзе.
Канада ўжо да канца года можа даць Украіне абяцаную сістэму СПА NASAMS. Яе замовілі яшчэ ў 2023 годзе.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Telegram.
Кіраўнік украінскай дзяржавы расказаў, што ён правёў тэлефонную размову з прэм'ерам Канады Джасцінам Трудо. Сярод іншага, кіраўнік канадскага ўраду пацвердзіў падтрымку ўкраінскага плану перамогі.
Таксама бакі абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва для арганізацыі другога саміту міру і далучэння да такой працы краінаў Глабальнага Поўдня.
«Акрамя таго, прэм'ер-міністр паведаміў пра адпраўку першай замоўленай Канадай для Украіны сістэмы СПА NASAMS. Спадзяемся атрымаць яе да канца гэтага года», – напісаў Зяленскі.
Ён дадаў, што тэмамі перамоваў таксама сталі далейшая абаронная падтрымка Украіны і сітуацыя на полі бою, у тым ліку удзел у вайне салдатаў Паўночнай Карэі. Таксама было скаардынаванае супрацоўніцтва ў рамках старшынства Канады ў G7.