BE RU EN

У Гішпанію вярнуліся залевы

  • 4.11.2024, 20:39

Залівае Барселону.

У Гішпаніі моцныя залевы, якія прывялі да маштабных паводак на мінулым тыдні паблізу Валенсіі, у панядзелак, 4 лістапада, накрылі Барселону. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Праз залевы былі перанакіраваныя 15 рэйсаў з аэрапорта Барселоны. На паўночным усходзе Каталоніі прыпынены рух усіх прыгарадных цягнікоў. Некалькі аўтамагістраляў зачыненыя праз паводку.

Правінцыі Кастэльён, Каталонія і Барселона падтопліваюць праліўныя дажджы. Чакаецца, што на ўзбярэжжы Барселоны можа выпасці да 180 мм ападкаў за 12 гадзінаў.

Тым часам у Валенсіі прадаўжаюцца пошукі целаў загінулых праз паводку, якая накрыла рэгіён на мінулым тыдні. Грамадзяне, валанцёры, тысячы салдатаў і паліцыянтаў прадаўжаюць прыкладаць намаганні для ачышчэння горада ад бруду і смецця.

Апошнія навіны