Зяленскі сабраў Стаўку
- 4.11.2024, 21:46
Быў узняты шэраг крытычных пытанняў.
Прэзідэнт Украіны правёў сёння пасяджэнне Стаўкі, на якім быў узняты шэраг крытычных пытанняў датычна супрацьпаветранай абароны і павелічэння вытворчасці айчыннай зброі. У святле росту ўжывання Расеяй «Шахедаў» і авіябомбаў, на Стаўцы абмяркоўвалі неабходнасць узмацнення мабільных агнявых групаў і пашырэння магчымасцяў збівання дронаў іншымі дронамі.
Прэзідэнт Украіны таксама адзначыў важнасць развіцця Сілаў абароны для барацьбы з расейскімі авіябомбамі.
У кантэксце пашырэння нацыянальнага ваеннага патэнцыялу разглядалася пытанне павелічэння вытворчасці ўкраінскіх дронаў і ракетаў, сярод іншага, шляхам падпісання новых кантрактаў і стварэння доўгатэрміновых умоваў для ўкраінскіх вытворцаў. Прэзідэнт даў адпаведныя даручэнні міністру абароны ў рэалізацыі гэтых пастановаў і далейшым развіцці абаронных здольнасцяў Украіны.