BE RU EN

Reuters: УСУ знішчылі дзясяткі салдат КНДР

  • 5.11.2024, 9:39

У выведцы Паўднёвай Карэі адрэагавалі.

Больш за 10 000 паўночнакарэйскіх салдат прыбылі ў Расею для падтрымкі яе дзеянняў у вайне супраць Украіны, прычым «значная колькасць» з іх знаходзіцца паблізу перадавой, у раёне Курска. Аб гэтым на брыфінгу заявіў прадстаўнік міністэрства абароны Сеула Чон Ха Кё, спасылаючыся на звесткі вывведкі, перадае Reuters.

Гэтая інфармацыя з'явілася неўзабаве пасля заявы Пентагона, у якой пацвярджаецца, што ў раёне Курска, паблізу ўкраінскай мяжы, дыслакуецца больш за 10 000 паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, хаця іх удзел у баявых дзеяннях пакуль не пацверджаны.

Украінская выведка таксама паведаміла, што блізу 12 000 паўночнакарэйскіх салдат, у тым ліку 500 афіцэраў і тры генералы, ужо знаходзяцца ў Расеі і праходзяць навучанне на пяці ваенных базах.

"Мы разумеем, што больш за 10 000 паўночнакарэйскіх вайскоўцаў цяпер знаходзяцца ў Расеі, і значная частка з іх перамясцілася ў прыфрантавы раёны, уключаючы Курск", – заявіў прадстаўнік міністэрства абароны Паўднёвай Карэі Чон Ха Кё.

У адказ на пытанне аб удзеле паўночнакарэйцаў у баявых дзеяннях, а таксама наконт паведамленняў паўднёвакарэйскіх СМІ, якія са спасылкай на ананімнага чыноўніка сцвярджаюць аб гібелі 40 паўночнакарэйскіх вайскоўцаў на полі бою, у выведцы Паўднёвай Карэі адзначылі, што не валодаюць такой інфармацыяй.

Апошнія навіны