У Воршы за «экстрэмізм» судзілі трох чалавек
- 5.11.2024, 11:26
Сярод іх – вядомая педагог, якая рыхтавала стобальнікаў і пераможцаў алімпіяд.
У Воршы за “экстрэмізм” 4 лістапада судзілі трох чалавек. Адзін з іх - вядомая педагог Наталля Сізінцава, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!».
Наталля Сізінцава - настаўніца гісторыі і грамадазнаўства гімназіі № 2. Яна падрыхтавала выпускнікоў-стобальнікаў і пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд у грамадазнаўстве.
Са звестак «Віцебск, я гуляю!», педагогу паставілі ч. 2 арт. 19.11 КоАП (Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Судзіў настаўніцу Мікалай Драгуноў. Вынік пасяджэння праваабаронцам невядомы.