BE RU EN

У панэльцы каля «Пушкінскай» прадаюць нестандартную кватэру

  • 5.11.2024, 11:50

З ваннай адкрываецца від на вуліцу.

Нестандартная кватэра з'явілася ў базе Realt. Гэта мансардная двойка са стылёвым рамонтам, бэлькамі пад столлю і акном у ванным пакоі. Паглядзім гэты варыянт у звычайнай брэжнеўцы недалёка ад станцыі метро «Пушкінская».

Гэта дом 1972 пабудовы. У 2018 годзе ў доме рабілі капрамонт і дабудавалі шосты мансардны паверх. Кватэра знаходзіцца акурат на такім.

У кватэры 44 квадраты агульнай плошчы, 32 з іх жылыя. Фактычна гэта еўрадвойка - кухня сумешчаная з гасцёўняй. Дарэчы, кухня - гэта адзін з яркіх акцэнтаў у кватэры. Фасады выкананы ў глыбокім сінім колеры, а духавая шафа ў рэтра-стылі. Каля працоўнай зоны ў кухні два акны, адкуль у пакой паступае шмат святла.

Ад зоны гасцёўні кухня аддзеленая канапай і барнай стойкай.

У гасцёўні ёсць працоўнае месца каля вялікага панарамнага акна.

Другі жылы пакой - спачывальня. Тут стаіць ложак і камода.

Ёсць асобная гардэробная з абсталяванымі месцамі для захоўвання.

Санвузел сумешчаны. Устаноўленая ванная, каля якой ёсць акно на вуліцу. Падключаная пралка.

Каштуе кватэра 82 тысячы даляраў. Метр абыдзецца на 1847 даляраў.

Апошнія навіны