BE RU EN

«На Запарожскай АЭС наспявае нешта жудаснае»

  • 5.11.2024, 14:13

Аналітык падзялілася прагнозам.

Супольнікі Украіны павінны прыкласці максімум намаганняў, каб дэакупаваць Запарожскую АЭС або сама меней дабіцца, каб расейскія акупанты пакінулі станцыю. Пра гэта паведаміла аналітык у пытаннях энэргетычнай бяспекі амерыканскага даследчага цэнтра Atlantic Council Вольга Хакава ў інтэрв'ю "Голасу Амерыкі".

Паводле ейных слоў, супольнікі павінны націснуць на Пуціна, каб той вывеў войскі са станцыі "для бяспекі ўкраінцаў і еўрапейцаў".

"Не пытанне, ці адбудзецца гэта, а пытанне калі адбудзецца сур'ёзны інцыдэнт на гэтай станцыі, пакуль расейцы яе незаконна акупуюць", – кажа аналітык аб пагрозе аварыі на АЭС.

Хакава адзначае, было не менш за 150 зарэгістраваных выпадкаў значных парушэнняў правілаў бяспекі.

“Кожны ў сферы бяспекі скажа, што гэты ўзровень парушэнняў прыводзіць да інцыдэнтаў. Гэта як глядзець запаволенае відэа таго, як нешта жудаснае наспявае”, - дадае экспэртка.

Каментуючы працу місіі МАГАТЭ, якая зараз знаходзіцца на станцыі, Хакава адзначыла, што "ў гэтай місіі ўдзельнічаюць шматлікія высокакваліфікаваныя і надзвычай разумныя спецыялісты, а таксама адважныя людзі, якія зараз выконваюць сваю працу на месцы".

Аднак, паводле ейных слоў, некаторыя важныя паведамленні страчваюцца ў перакладзе ад экспэртаў на месцы, якія сапраўды ведаюць і ўсё разумеюць рызыкі знаходжання акупантаў на станцыі.

“Яны (акупанты - рэд.) не клапоцяцца добра аб гэтай станцыі, бо не надаюць прыярытэту бяспекі. Ніхто не здабудзе, калі адбудзецца інцыдэнт”, - адзначыла Вольга Хакава.

Апошнія навіны