«Расеец расейца не заўсёды разумее. А як кіраваць гэтым статкам?»
- 5.11.2024, 15:36
У расейскіх камандзіраў узніклі сур'ёзныя праблемы з паўночнакарэйцамі.
У сеціве апублікаваны відэазапіс, на якім расейскі вайсковец расказвае аб праблемах, якія ўзнікаюць з паўночнакарэйскімі наймітамі праз моўны бар'ер.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, са словах расейца няведанне мовы прынясе нямала праблем на полі бою, праз неразуменне каманд і дэталяў пастаўленых задач.
Таксама акупант сумняваецца ў тым, што ў Расеі знойдзецца дастаткова знаўцаў карэйскай мовы, якія здольныя дапамагчы нівеляваць магчымыя праблемы, якія будуць узнікаць пры кіраванні паўночнакарэйскімі салдатамі.