Вядомы ўкраінскі спявак стаў байцом УСУ
- 5.11.2024, 18:12
Артыст падзяліўся фатаграфіяй у вайсковай форме.
Украінскі спявак, франтмэн гурта «ВГНВЖ» ці «Вагонаважатыя» Антон Слепакоў стаў на абарону краіны. Артыст падзяліўся фатаграфіяй у вайсковай форме, заўважыў unian.net.
Кадр з'явіўся на старонцы ў Instagram арт-мэнэджара праектаў «ДахаБраха» і «Dakh Daughters» Ірыны Горбань.
У подпісе да кадра жанчына паведаміла, што ўпершыню за некалькі месяцаў змагла сустрэцца з 50-гадовым Слепаковым, намякнуўшы, што іх сустрэчы сталі рэдкімі праз службу музыкі ва УСУ.