Трамп перамог у штаце Аёва, дзе магла перамагчы Гарыс
- 6.11.2024, 9:09
Рэспубліканец атрымаў шэсць галасоў выбарцаў штата.
Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп перамог у штаце Аёва, у якім, паводле вынікаў апытання, магла перамагчы кандыдатка ад дэмакратаў Камала Гарыс.
Пра гэта паведамляе Associated Press.
Трамп перамог у аўторак у Аёве, здабыўшы шэсць галасоў выбарцаў штата.
"Аёва, якая раней лічылася зменлівым штатам, аказалася яркім прыкладам прывабнасці Трампа сярод выбарцаў-рэспубліканцаў і яго ўстойлівасці ў Рэспубліканскай партыі", — зазначае выданне.
Большасць жыхароў Аёвы падтрымлівалі дэмакрата Барака Абаму ў 2008 і 2012 гадах, але выбралі Трампа ў 2016 і ў 2020 годзе.