BE RU EN

NYT: УСУ знішчылі значную колькасць паўночнакарэйскіх войскаў у першым жа баі

  • 6.11.2024, 9:32

Падрабязнасці першага сутыкнення з жаўнерамі КНДР у Курскай вобласці

Паўночнакарэйскія вайскоўцы ўступілі ў баявое сутыкненне з украінскімі вайскоўцамі ў Курскай вобласці. Гэта, хутчэй за ўсё, адбылося пры спробе "прамацаць" лінію абароны УСУ ў гэтым рэгіёне.

Пра гэта паведамляе The New York Times.

Адзначаецца, што гэтая бітва ў Курскай вобласці была абмежаваная і не маштабная.

Інфармацыю аб сутыкненні ўкраінскіх і паўночнакарэйскіх вайскоўцаў пацвердзіў амерыканскай прэсе высокапастаўлены чыноўнік ЗША і ўкраінскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці.

Украінскі чыноўнік дадаў у размове з NYT, што сутыкненне, магчыма, мела на мэце праверыць украінскую лінію на наяўнасць слабых месцаў.

Украінскі чыноўнік дадаў, што жаўнеры КНДР ваявалі разам з расейскай 810-й асобнай марской пяхотнай брыгадай.

Разам з тым не ўдакладняецца, калі менавіта адбылася такая бітва.

Чыноўнік ЗША паведаміў амерыканскай газеце, што значная колькасць паўночнакарэйскіх войскаў у выніку гэтага сутыкнення была забітая.

Апошнія навіны