Беларускі рыбак выцягнуў з Дняпра «старажытную тоўстую прабабулю»
- 6.11.2024, 10:17
У каментарах трафей празвалі «кракадзілам».
Рыбак Яўген з Рагачова выцягнуў з Дняпра шчупака вагой 14 кілаграм. Фота свайго трафея ён паказаў у Instagram.
Мужчына расказаў, што рыбачыў з лодкі без рухавіка і рэхалота на старым рэчышчы Дняпра.
"У выніку атрымалася абхітрыць …> старажытную тоўстую прабабулю (шчупака. - Заўв. рэд.). Шчупак шчасна адпушчаны", — падзяліўся рыбак і апублікаваў габарыты трафея: 1,2 метра, 14 кілаграм.
У каментарах пад запісам трафей празвалі "кракадзілам".