BE RU EN

З'явілася відэа моманту ўдару УСУ па порце ў расейскім Каспійску

  • 6.11.2024, 18:42

Дзёрзкая атака ўкраінцаў.

6 лістапада расейскі горад Каспійск атакавалі дроны. Пад удар трапіў мясцовы порт.

Расейскія СМІ публікуюць відэа моманту ўдару УСУ па месцы базавання караблёў ВМФ.

Каспійск - галоўны пункт базавання Чырванасцяжнай Каспійскай флатыліі ВМФ Расеі. Размешчаны ў Дагестане за 15 км ад Махачкалы, у горадзе Каспійск.

Тут, са звестак з адкрытых крыніц, базуюцца часткі берагавых войскаў РФ, у тым ліку марская пяхота. Колькасць гарнізона складае блізу 1,5 тысячы чалавек.

Апошнія навіны