ГУВ: У Каспійску пашкоджаныя два расейскія караблі — «Татарстан» і «Дагестан»
- 6.11.2024, 14:25
Сталі вядомыя наступствы нападу на галоўную базу Каспійскай флатыліі РФ.
Украінскія беспілотнікі знішчылі мінімум два караблі Каспійскай флатыліі РФ, праляцеўшы больш за 1500 км.
Порт у дагестанскім Каспійску ўпершыню атакавалі дроны ГУР МА.
Тамака базуецца галоўная база Каспійскай флатыліі флоту РФ.
Пра гэта пішуць украінскія СМІ са спасылкай на крыніцу ва ўкраінскай выведцы.
Паводле яго інфармацыі, у выніку ўдару былі пашкоджаныя як мінімум два расейскія караблі. Гэта "Татарстан" і "Дагестан".
Вельмі верагодна, што пашкоджанні маглі атрымаць і іншыя барты, якія наносілі ракетныя ўдары па Украіне.
Падчас атакі была спыненая работа аэрапорта Махачкалы, там былі скасаваныя некалькі рэйсаў.
Гарнізон у Каспійску налічвае блізу 1500 чалавек, а 177-ы полк марской пяхоты акупантаў, які базуецца там, удзельнічаў у баявых дзеяннях на Херсоншчыне і Запарожжы.
Адзначаецца, што ўкраінскія дроны ўпершыню знішчылі цэль якая знаходзіцца за 1500 км ад межаў Украіны.