У Лепелі правялі паказальны палітычны суд над працаўніком «Белтэлекама»
- 6.11.2024, 14:42
Яго судзілі на родным прадпрыемстве.
У Лепелі правялі паказальны палітычны суд над працаўніком «Белтэлекама» - яго судзілі на родным прадпрыемстве, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!».
Паведамляецца, што гэта вынікае з раскладу суда Лепельскага раёна. Электрамеханіка лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Юрыя Паршко абвінавачвалі паводле двух адміністрацыйных артыкулаў - распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і онлайн-пікетаванне.
Судзіў мужчыну суддзя Міхаіл Юрчанка.