Кастрычнік у Беларусі быў асаблівым
Пра гэта расказалі сіноптыкі.
Са слоў сіноптыкаў, кастрычнік 2024 года ўвайшоў у дзясятку самых цёплых за апошнія 80 гадоў назіранняў, піша Белгідрамет.
Сярэдняя тэмпература паветра ў краіне склала +8,3°С - гэта на 1,5°С кліматычнай нормы.
"Кастрычнік заняў 9-е месца ў ранжаваным шэрагу назіранняў ад самага цёплага да самага халоднага, пачынаючы з 1945 года", — гаворыцца ў паведамленні.
Цяплей за ўсё ў кастрычніку было ў Магілёўскай вобласці — тэмпература паветра была вышэйшай за кліматычную норму на 1,9°С.
А самым цёплым днём стала 10 кастрычніка. Тады паветра ў Пінску прагрэлася да +23,6°С. Самая халодная ноч была зафіксаваная 20 кастрычніка ў Бабруйску - мінус 5°С.
Мінулы кастрычнік быў крыху менш дажджлівым у параўнанні з папярэднімі гадамі. Выпала 51 мм ападкаў, што склала 94 адсоткі ад кліматычнай нормы.