BE RU EN

Барыса Джонсана выгналі з эфіру аб выбарах у ЗША

  • 6.11.2024, 16:18

Праз празмерную рэкламу ягонай кнігі.

Экс-прэм'ера Брытаніі Барыса Джонсана выдалілі з праграмы тэлеканала Channel 4, прысвечанай выбарам у ЗША, за празмернае прасоўванне сваёй кнігі.

Аб гэтым піша "Еўрапейская праўда".

Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі, даючы аналітыку для брытанскага вяшчальніка, неаднаразова згадваў пра свае нядаўна апублікаваныя мемуары і спасылаўся на іх, нягледзячы на тое, што вядучыя рабілі яму заўвагі.

"Цяпер у нас у студыі ў асноўным новая кампанія - Барыса Джонсана прыбралі за тое, што ён занадта шмат гаварыў пра палю кнігу", - сказаў сувядоўца Крышнан Гуру-Мурці ў эфіры тэлеканала.

Застаецца невыразным, ці было выдаленне Джонсана запланаваным ці не.

Праз некалькі хвілінаў пасьля пачатку шоў былы прэм'ер-міністр дастаў свае мэмуары, калі Гуру-Мурці загадаў яму "прыбраць іх далей" і абазваў яго "такім танным".

Джонсан адмовіўся выконваць гэта, заявіўшы: "Вы абсалютна нічога не можаце зрабіць, каб спыніць мяне... Я маю права прадставіць сваю кнігу".

Ён часта паўтараў, што адказы на пытанні вядучай аб Украіне і палітычным вяртанні Джонсана можна знайсці ў кнізе.

Сувядоўца Эмілі Мэйтліс заявіла, што не ўсе збіраюцца чытаць ягоную кнігу, і прапанавала сказаць, ці хоча Джонсан вярнуцца ў палітыку. "Вы сапраўды не можаце адказаць на ніводнае пытанне", - сказала яна.

Джонсана крытыка не збянтэжыла. Ён сцвярджаў, што адказаў на ўсе пытанні і "з задавальненнем займаецца прасоўваннем кнігі "Раскаваны", якую можна набыць ва ўсіх добрых кнігарнях".

Апошнія навіны