Як будуць працаваць банкі і пошта на вялікія лістападаўскія выходныя
- 6.11.2024, 16:39
Якія пачынаюцца з заўтрашняга дня.
У многіх працаўнікоў з заўтрашняга дня пачынаюцца доўгія выходныя, якія працягнуцца да панядзелка. «Тэлеграф» расказвае, як гэтымі днямі будуць працаваць банкі, паштовыя аддзяленні і медыцынскія ўстановы.
Белпошта
Белпошта традыцыйна ў святочныя дні змяняе ўмовы прыёму ўнутраных адпраўленняў паскоранай пошты (гэта значыць тую, што абавязаны даставіць не пазней як праз дзень). Так, у Менску 6 лістапада прымаць адпраўленні змогуць толькі ў наступныя гарады:
• Баранавічы, Бяроза, Берасце, Пінск, Полацк, Віцебск, Ворша, Глыбокае, Наваполацк, Калінкавічы, Мазыр, Жлобін, Гомель, Ліда, Гародня, Барысаў, Бабруйск, Магілёў, Менск.
А вось у святочны дзень, 7 лістапада, прымаць пачнуць апраўленні ва ўсе гарады, але толькі ў дзяжурных аддзяленнях, якія працуюць у святочныя дні.
У абласных аддзяленнях Белпошты прыём паскораных адпраўленняў таксама прымаюць толькі ў вышэй названыя гарады, а 7 лістапада прымаць не будуць зусім.
Акрамя таго, Белпошта таксама перанесла выплаты пенсій і сацыяльных дапамог за 7 лістапада. Камусьці іх выплацілі яшчэ 5 лістапада, некаторым выплачваюць сёння, 6 лістапада.
Аддзяленні банкаў
Што тычыцца аддзяленняў банкаў, то кожная кампанія сама вызначае свой графік працы, таму калі вы надумаеце наведацца ў банк у святочныя дні, лепш будзе ўдакладніць, ці працуе ён, на афіцыйным сайце кампаніі ці праз тэлефон кантакт-цэнтра. Дарэчы, на сайтах многіх банкаў працуе сэрвіс "Онлайн-кансультант", якому таксама можна задаць пытанне аб працы канкрэтнага аддзялення.
Практычна ўсе банкі краіны пільнуюцца стандартных правілаў, прадугледжаных у беларускім заканадаўстве:
• 6 лістапада (серада) працуюць згодна з рэжымам перадсвяточнага дня, гэта значыць скарацілі працоўны час на гадзіну,
• 7 лістапада (чацвер) практычна ўсюды выходны дзень,
• 8-9 лістапада (пятніца-субота) - працуюць аддзяленні, у якіх звычайна субота з'яўляецца працоўным днём,
• 10 лістапада (нядзеля) - выхадны дзень (за выключэннем дзяжурных аддзяленняў),
• 16 лістапада (субота, на якую перанеслі пазапланавы выхадны 8 лістапада) - працоўны дзень паводле рэжыму будняга.
Зрэшты, некаторыя банкі, напрыклад, банк БелВЭБ, таксама зладзіў для сваіх работнікаў чатыры выходныя запар.
Лякарні, паліклінікі і аптэкі
Згодна з якім графікам будуць працаваць медыцынскія ўстановы і аптэкі, раней паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Так, у лякарнях і РНПЦ надумалі не пераносіць працоўную пятніцу 8 лістапада, таму яны ў гэты дзень будуць працаваць у звычайным рэжыме (праўда, медычныя службы паабяцалі ўзмацніць у гэтыя дні за кошт дзяжурных).
А вось амбулаторыі, паліклінікі, паліклінічныя аддзяленні лякарняў і рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў (РНПЦ), арганізацыі службы крыві, санітарна-эпідэміялагічныя арганізацыі, а таксама аптэкі, арганізацыі медтэхнікі і арганізацыі асаблівага тыпу на лістападаўскіх выхадных будуць працаваць паводле наступнага графіку:
7 лістапада - паводле рабочага графіку святочнага дня;
8 лістапада - паводле рабочага графіку суботняга дня;
9 лістапада - паводле рабочага графіку суботняга дня;
10 лістапада - паводле рабочага графіку выхаднога дня;
16 лістапада - паводле графіку звычайнага працоўнага дня.