Стала вядомая дата інаўгурацыі Дональда Трампа
- 6.11.2024, 19:07
Яна адбудзецца ў студзені.
Паўнамоцтвы прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта ЗША заканчваюцца апоўдні 20 студзеня, сказана ў 20-й папраўцы да Канстытуцыі ЗША. З гэтага моманту адлічваецца тэрмін паўнамоцтваў новага прэзідэнта.
Інаўгурацыя новага прэзідэнта ЗША, такім чынам, адбудзецца 20 студзеня 2025 года.
20-я папраўка да Канстытуцыі ЗША набыла моц у 1933 годзе, нагадвае USA Today. Да таго часу цырымоніі праводзілі 4 сакавіка – ва ўгодкі ўваходжання ў дзеянне Канстытуцыі ЗША.
На мінулых выбарах прэзідэнта ЗША перамог рэспубліканец Дональд Трамп, які забяспечыў сабе вяртанне ў Белы дом пасля чатырохгадовага перапынку. Фармальна падлік вынікаў у асобных штатах яшчэ працягваецца, але Трамп ужо атрымаў неабходную колькасць галасоў выбарцаў, каб забяспечыць сабе перамогу.