Больш за палову жыхароў Пуэрта-Рыка выступілі за ўступленне ў ЗША
- 6.11.2024, 19:25
Жыхары вострава маюць амерыканскае грамадзянства, але не могуць галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах.
Больш за палову жыхароў Пуэрта-Рыка выступілі за ўступленне ў ЗША ў якасці штата на рэферэндуме аб статусе вострава, піша мясцовая газета El Nuevo Día. За гэта прагаласавалі 56,82% пуэртарыканцаў пасля апрацоўкі
91,35% галасоў.
30,85% выказаліся за незалежнасць, яшчэ 12,33% - за захаванне цяперашняга статусу.
Пуэрта-Рыка - неінкарпараваная тэрыторыя ЗША ў Карыбскім моры з 1898 года. Жыхары вострава маюць амерыканскае грамадзянства, але не могуць галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах. Аднак пуэртарыканская дыяспара ў ЗША мае права голасу. На востраве некалькі разоў праходзілі рэферэндумы аб статусе, на якіх жыхары галасавалі за тое, каб Пуэрта-Рыка стаў 51-м штатам ЗША.