BE RU EN

У «Новай Баравой» апрабуюць новую разметку

  • 6.11.2024, 20:16

Для павышэння бяспекі дарожнага руху.

На дарогах «Новай Баравой» апрабуюць прыўзнятыя праезды і скрыжаванні, а на пераходах, стаянках і ходніках ужо з'явілася наватарская разметка. Перадавыя формы і метады арганізацыі дарожнага руху ў раёне ўкараняюць супольна з ГУДАІ МУС і УДАІ УУС Менскага аблвыканкама.

«Супольна з ГУДАІ МУС і УДАІ УУС Менскага аблвыканкама праводзіцца комплексная планамерная праца ўкаранення перадавых формаў і метадаў арганізацыі дарожнага руху, накіраваных на павышэнне бяспекі, узроўню абароненасці жыхароў і гасцей раёна, у тым ліку асобаў з абмежаванымі магчымасцямі», – расказалі ў «А-100 Дэвэлапмент».

Сярод іншага ўзгодненае ўжыванне ў эксперыментальным парадку канструкцый і штучных няроўнасцяў. Сярод іх – прыўзнятыя праезды, скрыжаванні і зоны пешаходнага і роварнага руху. У раёне ўжо з'явілася новая гарызантальная разметка для роварных і пешаходных дарожак, а таксама межаў, дзе дазволеныя спыненне і стаянка. Калі досвед «Новой Баравой» будзе паспяховым, яго могуць маштабаваць. Не выключана, што ў будучыні гэтыя новаўвядзенні атрымаюць шырокае распаўсюджванне ў Беларусі.

«Надалей, з улікам станоўчага вопыту практычнага ўжывання, эксперыментальныя тэхнічныя ідэі будуць уключацца ў дзейныя стандарты, нарматывы і правілы», – удакладняюць у «А-100 Дэвэлапмент».

Апошнія навіны