Расейцы, якая скрала 29 пачкаў масла, прапанавалі адправіцца на вайну ва Украіну
- 7.11.2024, 17:52
Жанчына адмовілася.
У Ніжагародскай вобласці 33-гадовай мясцовай жыхарцы, затрыманай за крадзеж 29 пачкаў масла ў краме, прапанавалі падпісаць кантракт з Міністэрствам абароны Расеі і адправіцца на вайну з Украінай. Пра гэта паведамляе Baza ў сваім тэлеграм-канале.
Паводле звестак канала, фігурантка скрала пачкі з маслам з супермаркета, размешчанага на вуліцы 40 гадоў Перамогі ўвечар, 6 лістапада. Праз некаторы час яе затрымалі і даставілі ў аддзел. На допыце ёй прапанавалі падпісаць кантракт з Мінабароны, але жанчына адмовілася.
Паводле інфармацыі пабліка, вядома пра чатыры выпадкі, калі затрыманым жанчынам у Ніжагародскай вобласці прапанавалі падпісаць кантракт з Мінабароны Расеі - аб такіх выпадках, калі прапаноўвалі адправіцца на вайну з Украінай жанчынам, раней вядома не было.
Нагадаем, у Расеі ўзнік дэфіцыт масла, праз што ўзняліся яго кошты. Кошт упакоўкі вагой 175-180 г ад папулярных брэндаў са звыклым змяшчэннем тлустасці (у крамах вагаецца ў дыяпазоне 240-340 расейскіх рублёў (ад 8 да 12 беларускіх рублёў, або 2,5-3,5 даляра. — Заўв. рэд.). Пакупнікі пачалі красці ў крамах масла, і крамы, абараняючыся, сталі класці гэты тавар у пластыкавыя кантэйнеры, якія можна адчыніць толькі на касе.