BE RU EN

СМІ: У Крамлі баяцца «апошняй пастановы» Байдэна

  • 7.11.2024, 19:28

Кіеў можа атрымаць «зялёнае святло» на ўдары заходняй зброяй углыб РФ.

Расейскія ўлады асцерагаюцца, што да перадачы паўнамоцтваў Дональду Трампу прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і яго адміністрацыя могуць пайсці на рэзкія крокі ў дачыненні да Расеі, паведаміла крыніца The Moscow Times у дыпламатычных колах.

Паводле яе слоў, такім крокам можа стаць, напрыклад, «зялёнае святло» Кіеву на ўдары дальнабойнай амерыканскай зброяй углыб расейскай тэрыторыі.

У 2016 годзе, напярэдадні першага прэзідэнцкага тэрміну Трампа, адміністрацыя Барака Абамы выправадзіла з ЗША 36 расейскіх дыпламатаў, а таксама адабрала дыпламатычныя лецішчы ў Нью-Ёрку і Мэрылендзе, што моцна закранула Маскву.

«Паколькі дэмакратам губляць няма чаго, яны могуць прыняць нейкія пастановы, якія ўскладняць дыялог у будучыні. Напрыклад, дазволяць выкарыстоўваць амерыканскую зброю для ўдараў углыб тэрыторыі Расеі», - сказала дыпламатычная крыніца.

Цяпер, падкрэслівае расейскі дыпламат, а таксама блізкі да МЗС суразмоўца, дыялог паміж Расеяй і ЗША замарожаны як на афіцыйным узроўні, так і на ўзроўні экспертаў. Пасля прыходу Трампа, «напэўна, можна асцярожна прагназаваць нейкае аднаўленне кантактаў», сказаў расейскі дыпламат. Ён у тым ліку прагназуе, што расейскі амбасадар вернецца ў ЗША пасля інаўгурацыі Трампа.

Апошнія навіны