BE RU EN

Байдэн звярнуўся да амерыканскага народа

  • 7.11.2024, 20:24

І пракаментаваў вынік Камалы Гарыс.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у чацвер, 7 лістапада, заявіў, што даручыў сваім чыноўнікам забяспечыць бесперашкодны пераход да ўлады Дональда Трампа ў студзені 2025 года, піша a target="_blank" href=https://edition.cnn.com/politics/live-news/election-trump-harris-11-07-24/index.html?t=1730997686284>CNN.

«Учора я размаўляў з абраным прэзідэнтам Трампам, каб павіншаваць яго з перамогай, і я запэўніў яго, што я даручаю ўсёй сваёй адміністрацыі працаваць з ягонай камандай, каб забяспечыць мірны і спарадкаваны пераход. Гэта тое, чаго заслугоўвае амерыканскі народ», – сказаў Байдэн.

Байдэн сказаў, што цяпер важна прыняць той выбар, які зрабіў амерыканскі народ. Ён дадаў, што разумее тое, што вынікі выбараў выклікаюць таксама розную рэакцыю амерыканскага грамадства.

«Нельга любіць сваю краіну толькі тады, калі ты перамагаеш. Нельга любіць бліжняга толькі тады, калі вы згодны. Нешта, на маю думку, вы можаце зрабіць незалежна ад таго, за каго вы галасавалі, гэта бачыць адно аднаго не як спаборнікаў, а як суайчыннікаў Амерыкі», – дадаў ён.

Акрамя гэтага Байдэн пахваліў віцэ-прэзідэнтку і кандыдатку на выбарах ЗША ад дэмакратаў Камалу Гарыс за яе «сапраўдны характар».

«Яна правяла натхняльную кампанію, і ўсе ўбачылі тое, што я навучыўся так паважаць – яе характар... Яна мае вялікі характар, сапраўдны характар», – сказаў Байдэн.

Раней паведамлялася, што Байдэн звярнуўся да вялікай колькасці супрацоўнікаў Белага дому ўпершыню з таго моманту, як Трамп атрымаў перамогу на выбарах.

Апошнія навіны