Трамп прызначыў кіраўніком апарата Белага дома Сьюзі Уайлз
- 8.11.2024, 10:24
У 2016 годзе яна каардынавала ягоную прэзідэнцкую кампанію ў штаце Фларыда.
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што Сьюзі Уайлз, адна з кіраўніц ягонай прэзідэнцкай кампаніі 2024 года, узначаліць апарат Белага дома, паведаміла выданне Washington Post. Гэта першае кадравае прызначэнне Трампа пасля абрання прэзідэнтам 5 лістапада.
Трамп ахарактарызаваў 67-гадовую Уайлз як "цвёрдую, разумную і прыхільную да інавацый". Паводле ягоных слоў, яна карыстаецца ўсеагульным захапленнем і павагай.
Сьюзі Самэрол, якая нарадзілася і вырасла ў Нью-Джэрсі, была адной з траіх дзяцей Пэта Самерала, гульца Нацыянальнай футбольнай лігі, пазней стаў папулярным спартовым каментатарам. Яна скончыла Мэрылендскі ўніверсітэт у Каледжы-Парку.
У 1980 годзе яна далучылася да прэзідэнцкай кампаніі Рональда Рэйгана ў якасці супрацоўніцы, адказнай за планаванне.
У 1990-х гадах Уайлз працавала начальніцай штаба мэра горада Джэксанвіл, штат Фларыда, Джона Дэлані. Яна таксама працавала памочніцай чальца Палаты прадстаўнікоў ЗША, адваката Цілі Фаўлера.
Кар'ерны рост развіваўся разам з ростам досведу ўдзелу ў розных выбарчых кампаніях. У 2016 годзе яна стала супрацоўнічаць з Трампам, каардынуючы яго прэзідэнцкую кампанію ў штаце Фларыда.