BE RU EN

Лукашэнка не дацягне да сакавіка?

  • 8.11.2024, 12:19

Дыктатар пачаў сумнявацца.

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Полацка 8 лістапада раскрытыкаваў аграпрамысловыя паказчыкі Віцебскай вобласці.

У Полацку дыктатар пацікавіўся ў міністра сельскай гаспадаркі, "што будзем рабіць з Віцебскай вобласцю ці ў Віцебскай вобласці".

“Я вас хачу папярэдзіць: у сакавіку, калі гэты “прэзідэнт” застанецца, вы мне да сантыметра паведаміце (разам з памагатымі, адказнымі за вобласць, губернатарам), што мы будзем рабіць з Віцебскай вобласцю. Працуе Віцебская вобласць - не для свята сказана – вельмі дрэнна, як у вёсцы кажуць, абы з рук”, - заявіў Лукашэнка.

Нагадаем, што нядаўна Лукашэнка сам прызнаў сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Апошнія навіны