BE RU EN

«А што вы хочаце за такія грошы?»

  • 8.11.2024, 14:20

У сацсетцы стаў папулярным ролік пра гатэль у Ашмянах.

У TikTok стаў папулярным і сабраў мноства каментароў ролік з наведвання гатэля ў Ашмянах.

Аўтар відэа адчыняе рыпучыя дзверы, якія, магчыма, памятаюць не толькі Юзэфа Пілсудскага, але і Аляксандра III.

Унутры абстаноўка спартанская: ложак, стол, дывановая дарожка, старэнькі тэлевізар.

Паведамляецца, што нумар каштуе 20 рублёў за дзень. Меркаванні ў каментарах падзяліліся, але ў асноўным зводзяцца да таго, што маленькім Ашмянам не патрэбны гатэльны люкс і "што вы хочаце за такія грошы?".

Апошнія навіны