BE RU EN

Расейскі дрон рэзнуўся ў дом, дзе жыве амбасадар Эстоніі ў Кіеве

  • 8.11.2024, 15:16

Фотафакт.

У выніку атакі расейскага дрона пацярпеў кіеўскі шматпавярховік, у якім жыве амбасадар Эстоніі Анэлі Кольк.

Пра гэта ў пятніцу паведаміў у сацсетцы Х (Twitter) міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Тсахкна.

Міністр расказаў, што ўчора раніцай у дом, дзе жыве эстонскі дыпламат, трапіў расейскі беспілотнік. На шчасце, яна не пацярпела.

«Ніхто не будзе ў бяспецы ва Украіне, пакуль Расея не спыніць сваю агрэсію. Украіна мае патрэбу ў большай супрацьпаветранай абароне, каб абараніць сваіх жыхароў.

Апошнія навіны