BE RU EN

У Польшчу прыляцелі паветраныя шары з Беларусі

  • 8.11.2024, 18:38

Да іх быў прымацаваны груз.

У пятніцу раніцай у Падляскім ваяводстве Польшчы былі знойдзеныя два метэазонды беларускіх кантрабандыстаў. Да іх былі прымацаваныя пакункі з цыгарэтамі, паведамляе RMF24.

Сёння раніцай адзін з жыхароў Кольна патэлефанаваў і паведаміў, што на віядуку каля населенага пункта Ставіскі вісіць шар з прымацаваным да яго грузам. Мужчына зняў "пасылку" і прывёз яеў паліцэйскі ўчастак. У ёй былі цыгарэты без польскіх акцызных марак.

Яшчэ адну “пасылку”, прымацаваную да метэазонду знайшлі ў полі каля населенага пункта Шацілаўкі Сакольскага павета.

Гэта не першы выпадак, калі ў раёнах, якія прылягаюць да мяжы з Беларуссю выяўляюць метэазонды кантрабандыстаў.

У верасні асабліва актыўна метэазонды выкарыстоўвалі кантрабандысты для перапраўкі цыгарэт з Беларусі ў Літву. У апошнія тыдні ўсё часцей аналагічную тактыку яны прымяняюць і на мяжы з Польшчай. Выкарыстанні метэазондаў залежыць ад варункаў надвор'я, яны не кіруюцца і ляцяць па ветры.

Апошнія навіны