У Пуціна заўважылі праблемы са зрокам ці маўленнем
- 8.11.2024, 18:29
Падчас гадзіннага спічу кіраўнік РФ здзейсніў не менш за 44 памылкі.
У Пуціна — праблемы са зрокам ці маўленнем. На сесіі «Валдая» цягам гадзіннага выступу кіраўнік РФ, чытаючы па паперцы, 44 разы агаворваўся, запінаўся і няправільна прамаўляў словы, заўважыў тэлеграм-канал «Можем объяснить».
Падчас выступу ўчора ўвечары ў Сочы перад экспертамі міжнароднага клуба «Валдай» Пуцін увесь час збіваўся, чытаючы па паперцы. Запінанне адбывалася не ад стомы: ужо за першыя дваццаць хвілін свайго выступу Пуцін абмовіўся дзесяць разоў.
Падчас гадзіннага спіча кіраўнік РФ, на падлікі «МО» здзейсніў 44 памылкі:
- 29 разоў вымаўляў словы двойчы, папраўляючы сябе
- 12 разоў рабіў паміж словамі доўгія паўзы
- 3 разы няслушна прамаўляў словы
Прыкметныя агаворкі Пуціна:
- «бязвыплатна» замест «беззваротна»;
- «ніякага вучыць» замест «нікога вучыць»;
- з цяжкасцю вымавіў словы «апісаныя тэндэнцыі»;
- з цяжкасцю вымавіў фразу «мадэль савецкай сацыялістычнай альтэрнатывы»
Калі ён пераставаў чытаць і гаварыў без паперкі, такіх частых запінак не было.
Пуцін і раней памыляўся, але як правіла ў складаных прозвішчах і імёнах калег: яму цяжка вымавіць імя па бацьку казахскага прэзідэнта Такаева. На пасяджэнні БРІКС у Казані 23 кастрычніка Пуцін упершыню дапусціў памылку і ў імені турэцкага лідара Эрдагана.
Яшчэ ў 20-м годзе Пуцін прызнаўся, што рэгулярна правярае вастрыню свайго зроку. Тады ж з'явіліся паведамленні аб яго праблемах са зрокам, пры тым, што ён не носіць акуляры: на апублікаваным здымку Пуцін падчас афіцыйнага мерапрыемства трымае паперы з асабліва буйнымі шрыфтамі (72-га кегля).