BE RU EN

Менскае «Дынама» ў Лізе канферэнцый ідзе на 34-м месцы

  • 8.11.2024, 20:02

«Чэлсі» з украінцам Мудрыкам – на першым.

Увечары 7 лістапада адбыліся паядынкі 3-га туру Лігі канферэнцый.

Ангельскі клуб «Чэлсі» разграміў каманду «Ноа» з Арменіі з лікам 8:0. Адзін з галоў забіў украінскі вінгер Міхаіл Мудрык.

Чэлсі з трыма перамогамі лідар у турнірнай табліцы (9 балаў, розніца мячоў: 16-3). Менскае «Дынама» трапіла на дно турнірнай табліцы.

Таксама 9 балаў з 9 набралі «Легія», якая перамагала менскае «Дынама», «Ягелонія», «Рапід» Вена, «Віторыя Гімараеш», «Хайдэнхайм».

Усяго будзе згуляна 6 тураў. Топ-8 клубаў выйдуць у стадыю 1/8 фіналу. Каманды, якія зоймуць месцы з 9-га да 24-га, возьмуць удзел у 1/16 фіналу. 12 найгоршых камандаў развітаюцца з еўракубкамі.

Апошнія навіны