Чэргі на выезд з Беларусі ў Берасці - гіганцкія
- 9.11.2024, 10:55
Сёння раніцай стаіць амаль 800 легкавікоў.
Чэргі на выезд з Беларусі ў Берасці застаюцца гіганцкія.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта, на 10.00 9 лістапада ў чарзе на выезд стаяць 765 легкавікоў.
У той жа час на выезд у Каменным Логу і Беняконях, на мяжы з Літвой, чэргаў на раніцу суботы не назіраецца.