BE RU EN

Суд вынес шакавальную пастанову аб бандзе ў балаклавах, якой кіраваў капітан МУС

  • 9.11.2024, 18:25

Амаль усіх рабаўнікоў адпусцілі на "хатнюю хімію".

У Рэчыцкім раёне вынеслі прысуд пецярым жыхарам Воршы, якія рабавалі фургоны на стаянках уздоўж трасы Берасце-Гомель, піша «Наша Ніва».

Сайт Charter97.org пісаў пра гэтую гучную справу: кіраваў бандай супрацоўнік крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС і ўдзельнік палітычных рэпрэсій капітан Міхаіл Згірскі.

У справе праходзілі злачынцы ад 34 да 51 года. Банда дзейнічала ўночы, зламыснікі надзявалі балаклавы і выкарыстоўвалі радыёстанцыі для сувязі, паведамляе пракуратура.

Злачынцы ўзломлівалі замкі на фурах і выкрадалі тэхніку ды прадукты харчавання. Крадзяжы адбываліся ў Гомельскай і Менскай абласцях у сакавіку і красавіку 2024 года. Агульная шкода склала больш за 25 тысяч рублёў. Выкрадзенае бандыты прадавалі ў Расеі або дзялілі паміж сабой.

Паводле выраку суда адзін з раней суджаных злачынцаў атрымаў чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 2000 рублёў. Чатыры іншыя атрымалі "хімію" на тэрмін ад двух да чатырох гадоў і штрафы.

Кіраўніка групы, супрацоўніка крымінальнага вышуку Згірскага, судзілі асобна, ён атрымаў вялізны тэрмін.

Апошнія навіны