BE RU EN

Newsweek: Гарыс можа атрымаць новую пасаду

  • 9.11.2024, 12:32

Да змены балансу сіл у Сэнаце.

Камала Гарыс можа атрымаць новую пасаду пасля паразы на прэзідэнцкіх выбарах. Яна можа стаць суддзёй Вярхоўнага суда ЗША.

Пра гэта паведамляе Newsweek.

Днямі адвакат Бакары Сэлерс, які на працягу васьмі гадоў з’яўляецца сябрам Палаты прадстаўнікоў Паўднёвай Караліны ад Дэмакратычнай партыі, заявіў, што 70-гадовая ліберальная суддзя Соня Сотамаёр можа пайсці ў адстаўку з Вярхоўнага суда праз праблемы са здароўем. Гэта дазволіць прэзідэнту Джо Байдэну вылучыць Гарыс.

Камала Гарыс да абрання сэнатарам была акруговым пракурорам Сан-Францыска і генеральным пракурорам Каліфорніі.

Для прызначэння Гарыс прэзідэнту Джо Байдэну неабходна будзе падаць ейную кандыдатуру, а Сэнату зацвердзіць. Цяпер дэмакраты маюць большасць у Сэнаце — 51 голас супраць 49 рэспубліканцаў.

Аднак ужо ў студзені баланс сіл зменіцца, бо Рэспубліканская партыя на выбарах узяла большасць у Сэнаце.

Калі суддзя Соня Сотамаёр пойдзе ў адстаўку пасля змены прэзідэнта, месца ў Вярхоўным судзе, імаверна, зойме кансэрватыўны суддзя. Гэта можа змяніць баланс Вярхоўнага суда на карысць рэспубліканцаў.

Апошнія навіны