Відэафакт: Новы ўкраінскі карвет «Іван Мазэпа» правёў стралянне ў моры
- 9.11.2024, 14:13
Яно прайшло «на выдатна».
Украінскі карвет «Іван Мазэпа», які для ВМС УСУ дабудоўваецца на адной з турэцкіх карабельняў, ізноў выйшаў у мора на чарговыя выпрабаванні.
Як паведаміў начальнік украінскага Вайскова-марскога флоту Аляксей Неіжпапа, гэтым разам экіпаж карабля ажыццявіў артылерыйскую страляніну.
Яна прайшла "на выдатна" — былі збітыя надводныя, паветраныя і берагавыя цэлі. Як адзначыў Неіжпапа, карабель абсталяваны сучаснымі тыпамі ўзбраенняў, што паляпшае яго баяздольнасць.
На турэцкіх вайсковых карабельнях улічылі заўвагі ўкраінскіх маракоў і ўзмацнілі карабель дадатковымі сістэмамі СПА, што вельмі важна ў цяперашніх рэаліях.