BE RU EN

WSJ: ЗША адпраўляюць Украіне больш за 500 ракет-перахопнікаў для Patriot і NASAMS

  • 9.11.2024, 14:27

Пастаўкі павінны закрыць патрэбу ў сродках СПА да канца гэтага года.

ЗША адпраўляюць Украіне больш за 500 ракет-перахопнікаў для сістэм супрацьракетнай абароны Patriot і сістэм супрацьпаветранай абароны NASAMS.

Як піша The Wall Street Journal са спасылкай на амэрыканскіх службоўцаў, ракеты павінны прыбыць ва Украіну ўжо найбліжэйшымі тыднямі.

Са слоў аднаго са службоўцаў, гэтыя пастаўкі павінны задаволіць патрэбу Украіны ў сродках СПА да канца гэтага года.

Адзначаецца, што да выбараў ЗША мерыліся даставіць астатнюю дапамогу Украіне пад красавік. Цяпер жа адміністрацыя Байдэна мае намер перадаць Кіеву як мага больш вайсковай дапамогі да студзеня, спадзеючыся такім чынам забяспечыць Украіне больш моцную пазіцыю на перамовах і ўмацаваць яе абарону.

Выданне адзначае, што цяпер застаюцца нявыдаткаванымі больш за 7 мільярдаў даляраў ЗША, выдадзеных Пэнтагону для перадачы Украіне зброі і баявых прыпасаў са сваіх запасаў, як і больш за 2 мільярды даляраў ЗША, прызначаных для фінансавання доўгатэрміновых кантрактаў на пастаўку абсталявання Кіеву.

Апошнія навіны