BE RU EN

У гомельскіх чыноўнікаў праблемы са зрокам

  • 9.11.2024, 16:38

Ва ўпор не бачаць расейскія «Шахеды».

Гомельскія чыноўнікі адказалі на петыцыю аб абароне дзяцей ад падаючых расейскіх «Шахедаў». І паказалі майстар клас у адказах не па сутнасці, піша «Флагшток».

Адказ на петыцыю нічога не гаворыць аб пастаўленым пытанні.

У ім толькі канстатуецца, што ва ўстановах адукацыі Гомельскай вобласці арганізаваны працэс у адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі.

Адзначым, што з ліпеня да лістапада ў Беларусь заляцела больш за 100 расейскіх «Шахедаў». І гэтая лічба толькі расце.

Апошнія навіны