BE RU EN

Дзве трэці каньяку ў Расеі аказалася падробкай

  • 9.11.2024, 19:14

З поўным ці частковым парушэннем тэхналогіі вытворчасці.

Начальнік Цэнтральнага экспертна-крыміналістычнага мытнага ўпраўлення ФМС Георгій Самасораў паведаміў, што амаль 60-70% каньяку, прадстаўленага на расейскім рынку, з'яўляецца фальсіфікатам, вырабленым "з поўным або частковым парушэннем" тэхналогіі вытворчасці.

"У 2023 годзе было прызначана 103 экспертызы што датычылі каньяка, у 60% з лішнім гэта фальсіфікаты. А калі прыбраць з гэтай лічбы добрасумленных вытворцаў, якія ніколі не трапляліся на фальсіфікаце, то гэтая лічба складзе амаль 80,5%. За 2024 колькасць экспертыз амаль патроілася, а прапорцыі выяўлення фальсіфікатаў захаваліся", - сказаў ён на Расейскім вінаробным форуме, паведамляе РБК.

Са слоў Самасорава, найбольш распаўсюджаныя парушэнні ўключаюць падробку сыравіны, указанне ілжывай вытрымкі і выкарыстанне рэчываў, не характэрных для каньячных дыстылятаў. У гэтых умовах, зазначыў ён, асабліва актуальным становіцца пытанне своечасовага выяўлення падробак.

Апошнія навіны